Прыказкі і прымаўкі пра працавітасць і гультайства
Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.
Гультай за работу, а мазоль за руку.
Гультай сем рэчаў разгадае.
Ад работы і коні дохнуць.
Баба з калёс, калёсам лягчэй.
Работа не воўк, у лес не ўцячэ.
У пастушкі няма служкі.
Улетку, улетку зраблю сабе клетку! – кажа сабака.
Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты.
Бабская работа ўся каля рота.
За добрым гаспадаром і свінка – гаспадынька.
Каб смачна пад’есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.
Раніцай – росна, удзень – млосна, вечарам – камары, так і
не выбера пары.
Чалавек без працы, што птушка без крылаў.
Без працы няма чаго хлеба шукаці.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы .
Ваўка ногі кормяць.
Хто рана ўстае, той многа зробіць.
Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду
натрасешся.
Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.
Хто ўлетку спіць,
той узімку не есць.
Дзе гультай арэ ды
скародзіць, там пустазелле добра родзіць.
Што пасееш, тое і
пажнеш.
Хто працуе, таму і
шанцуе.
Праца
чалавека корміць, а лянота
порціць.
Працу палюбіш –
чалавекам будзеш.
Увосень і верабей багаты.
Учарашняга дня не дагоніш.
Гультая зямля не любіць.
У гультая рукі не баляць.
Чужое не грэе.
Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.
На яду мастак, а на работу так-сяк.
Прыказкі і прымаўкі пра сямейны
лад
Шануй старога, як дзіця малое.
Бацькоў любі, старых паважай.
Тады маці была міла, як на руках насіла.
Як дачакаўся свайго хлеба, дык і бацька не трэба.
Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі.
Сіратою жыць, слёзы ліць.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.
Сірату б’юць, а плакаць не даюць.
Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна
плача.
Гаспадыня, твая рэч глядзець у печ.
Дзяцей гадаваць, век гараваць.
Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу.
Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.
Маці сама не з’есць, а дзяцей накорміць.
Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці.
У каго матка, у таго галоўка гладка.
Твае дзеці, табе і глядзеці.
Каханне і кашаль не схаваеш.
Сям'я гушчу любіць.
Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.
Што двор, то нораў.
Адрэзанай лусты не прылепіш.
Матчыны рукі заўсёды мягкія.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Як добра свякроў, то добра і нявестка.
Якая гаспадыня, такі і парадак.
Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Мыжык ды баба - адна рада.
Якое семя, такое і племя.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Гаспадарку весці - не барадой трэсці.
Як дбаем, так і маем.
Які дагляд, такі і лад.
Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.
Якія сані, такія і самі.
Запас бяды не чыніць.
На сваім падворку і сабака - пан.
Быў бы сад, а салаўі прылятуць.
Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.
Твае коні - ты й пільнуй.
Сытага сабаку не падкупіш.
Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.
Як зварыш, так і з'ясі.
Без часу не будзе квасу.
Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Без кораня і палын не расце.
Які род, такі плод.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як
авечку - тады выйдзе на чалавечка.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Прыйдзе тата нашае свята.
Будзе і на вашай вуліцы кірмаш.
Загляне сонца і ў наша ваконца.
Прыказкі і прымаўкі пра вернасць
і дружбу
Шануй людзей, то й цябе пашануюць.
Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
Людскому гору не радуйся.
Дружба
пазнаецца ў няшчасці.
Хто людзям не верыць, той сабе веры не дасць.
Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцелей не знае.
У дружбе жыць не тужыць.
Добры сусед лепш, чым далёкі сваяк.
Стары друг лепш за новых двух.
Сябра пазнавай у бядзе.
Новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй.
Друг
даражэйшы за грошы.
Сябрамі
не кідаюцца.
Той
не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.
Прыказкі і прымаўкі пра гасціннасць
Прысядзь:
госцем будзеш.
Сядзь
у нас – госцем будзеш.
Чым
багаты, тым і рады.
Госця
вясною частуюць мядком, а ўвосень – малачком.
Госць
гаспадару не ўказчык.
Добры
той госць, які гасцюе нядоўга.
У
гасцях добра, а дома лепей.
Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму
Дарагая тая хатка,
дзе радзіла мяне матка.
Дома і вуглы памагаюць.
Для ўсякай птушкі
сваё гняздо міла.
Чужая старана—цёмны лес.
У сваім краі, як у раі.
Кожнаму свой куток мілы.
Дзе маці нарадзіла, там і радзіма.
Мілы той куток, дзе рэзаны пупок.
Чужына не грэе.
Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.
Чужына не родная матка: хлеба не дасць.
Усякаму
міла свая старонка.
Прыказкі і прымаўкі пра слова
Невядомая дарога на канцы языка.
Язык і да Кіева давядзе.
Прамовіў, як стрэліў.
Сказаў, як цвіком
прыбіў.
Пустая гаворка не пагаворка.
Сказаў, як звязаў.
Гаворыць, як з кніжкі бярэ.
Язык аб зубы біць.
Сказаў, як пугаю па вадзе пляснуў.
Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.
Язык як у адваката.
Скажа, як мёд пакажа.
Сказаў, як цвік у сэрца ўбіў.
Сказаў, як жарам у вочы сыпануў.
Слова не верабей: выпусціш — не зловіш.
Прыказкі і прымаўкі пра розум і
мудрасць
Век жыві—век вучыся.
Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Золата і ў попеле блішчыць.
Сем
разоў адмерай—адзін раз адрэж.
Вучэнне
–свет, а невучэнне—цьма.
Прыказкі
і прымаўкі пра дабрыню і міласэрнасць
Не
будзеш злым—і да цябе будуць добрым.
Любі
другога як сябе самога.
Шчыраму
сэрцу чужая болька балiць.
Чаго
сабе не хочаш, таго і другому не жадай.
Прыказкі і прымаўкі пра поры
года
Хто ўлетку гуляе, той узімку галадае.
Снег напаў, пастух прапаў.
Зіма без снега, лета без хлеба.
Увосень і верабей сыты.
Лета прыпасае, а зіма паядае.
Прыказкі
і прымаўкі пра заганы
чалавечага
характару
Скупы
два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.
На
чужы каравай рот не разявай:каравай не праглынеш, а толькі рот да вушэй
раздзярэш.
Не
бяры чужога –і не бойся нікога.
Каб
свінні рогі, арала б дарогі.
Спампаваць
